Лявон ВольскіМая зямля Текст, аккорды

0 Голосов
Em Bm 
Вось мая зямля пад нагой бяжыць.
Em Bm
Вось мая зямля ў снягох ляжыць
Am C
Закаваная лютым холадам,
Em Bm
Падуладная чужым волатам...

Вось мая зямля запаветная,
Занядбаная, непрыкметная.
Хоць багатая на малітвы,
А крывёю шчодра палітая.

А сыны яе незлічоныя,
Бесклапотныя, нехрышчоныя
Не турбуюцца, не хвалююцца,
Толькі піць ды спаць не лянуюцца.

Як пачнеш спяваць - не абудзяцца,
Як пачнеш крычаць - не дачуюцца,
А спытаеш піць - не дадуць вады,
А захочаш бегчы - няма куды...

Я іду наперад па збочыне,
Я пяю свае песні змрочныя,
А зямля мая пад нагой бяжыць.
А зямля мая ў снягох ляжыць.
Другие песни: